Віцэ-прэм'ер Беларусі сустрэўся з новым дырэктарам Сусветнага банка па Беларусі, Малдове і Украіне

13 сентября 2016

Перспектыўныя праекты ў сферы будаўніцтва дарог у Беларусі і павышэння якасці вады ў сталіцы абмеркавалі віцэ-прэм'ер нашай краіны і новы дырэктар Сусветнага банка па Беларусі, Малдове і Украіне. Анатоль Калінін надаў вялікую ўвагу пытанню стварэння трасы M-6 Мінск - Гродна. Беларускі бок разлічвае атрымаць падтрымку для ўладкавання яшчэ 76 кіламетраў дарогі. Таксама гаворка ішла аб рэалізацыі інфраструктурных праектаў ва Украіне, Казахстане і Расіі пры ўдзеле беларускіх будаўнікоў. Сусветны банк дапамагае нам рэалізаваць розныя праекты. Як адзначыў віцэ-прэм'ер, агульны аб'ём пазык - каля мільярда долараў.

Сусветнаму банку прапанавалі і сумесныя праекты ў галіне ЖКГ. У прыватнасці, прыняць удзел у перавядзенні Мінска на стопрацэнтнае выкарыстанне вады з падземных крыніц. Такі праект ацэньваецца на 60 мільёнаў долараў.