Вага каравая - 8 884 000 тон збожжа

13 августа 2014

Надвор'е прымусіла аграрыяў некаторых рэгіёнаў не выходзіць учора на палі. Тым часам да завяршэння ўборачнай засталіся лічаныя гектары. Намалот па краіне набліжаецца да дзевяці мільёнаў. На сёння вага каравая - 8 884 000 тон збожжа. Гэта амаль на тры мільёны больш, чым летась. Усе вобласці цяперашняй кампаніі - мільянеры, а мінскі рэгіён - двойчы. Па краіне засталося сабраць усяго 8% плошчаў. Ураджайнасць - 39,5 цэнтнера з гектара.