У Расіі выбіраюць кіраўніка дзяржавы

15 марта 2024

У Расіі пачалося галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах. Раней за ўсіх адкрыліся выбарчыя ўчасткі на Камчатцы. Больш за тое, там яны ўжо закрыліся пасля завяршэння першага дня галасавання.

Актыўна ідзе і дыстанцыйнае волевыяўленне: каля мільёна чалавек ужо аддалі свае галасы праз інтэрнэт.

У бюлетэнях 4 кандыдаты: акрамя Уладзіміра Пуціна, гэта прадстаўнікі ЛДПР, КПРФ і партыі "Новыя людзі". Выбары прадоўжацца з 15 па 17 сакавіка, а іх папярэднія вынікі аб'явяць ужо ў панядзелак, 18 сакавіка.

Прыняць удзел у галасаванні можна і за мяжой. Напрыклад, у Беларусі ўчасткі сфарміраваныя ў пяці абласных цэнтрах, а таксама ў Мінску. Але прагаласаваць на іх можна будзе толькі ў нядзелю, 17 сакавіка.