Вага беларускага каравая складае 5 мільёнаў 616 тысяч тон збожжа

1 августа 2014

І гэта пры ўбраных 60% плошчаў. Да запаветнай лічбы мільён набліжаецца Гомельская вобласць. Напярэдадні шасцізнакавую мяжу пераадолелі Гродзенскі і Брэсцкі рэгіёны. Ураджайнасць па краіне значна вышэйшая за леташнюю - каля 40 цэнтнераў з гектара. Лідарам па намалоце па-ранейшаму застаецца сталічны рэгіён.