Тоны морквы скінулі жывёлам у Аўстраліі з верталётаў

12 января 2020
У Аўстраліі ўсімі сіламі спрабуюць дапамагчы жывёлам, пацярпелым ад лясных пажараў. Нацыянальная служба паркаў і дзікай прыроды наладзіла для звяркоў дастаўку ежы. Над спаленымі раўнінамі з верталёта жывёлам скінулі тысячы кілаграмаў морквы і салодкага батату. Нагадаем, пажары ў Аўстраліі бушуюць са жніўня. За гэты час ад агню і голаду загінула паўтара мільярда жывёлін.