Расія і ЗША занеслі ў Савет Бяспекі ААН праекты рэзалюцыі па расследаванні хімічных атак у Сірыі

3 ноября 2017

Масква прапаноўвае падоўжыць расследаванне на паўгода, а Вашынгтон - на два гады. Пры гэтым у амерыканскім варыянце гаворыцца пра магчымасць санкцый і ўжывання ваеннай сілы за атакі на мірных жыхароў. Раней Расія заблакіравала ў Савеце Бяспекі ААН іншы праект рэзалюцыі па хіматаках у Сірыі, прапанаваны ЗША.