У Віцебску пры дапамозе спецыяльнай тэхнікі прыводзяць у парадак вадасховішча

19 октября 2019
У Віцебску пры дапамозе спецыяльнай тэхнікі прыводзяць у парадак вадасховішча. Асаблівая ўвага вадаёмам, якія хутка зарастаюць. Машына рухаецца на невялікай хуткасці і скошвае расліннасць пад вадой. Такі спосаб ачысткі зручны на розных па глыбіні ўчастках. Таксама ў коўш з берагоў трапляе ўсё  смецце.

Водны суботнік прайшоў і на рацэ Віцьба. Спецыялісты давялі да ладу ўчастак воднай роўнядзі на тэрыторыі паркавай зоны, дзе любяць праводзіць час жыхары абласнога цэнтра.