У Санкт-Пецярбургу адкрываецца форум МАГАТЭ

27 июня 2013

У Санкт-Пецярбургу сёння адкрываецца самы значны ў сусветнай ядзернай індустрыі форум МАГАТЭ. Свой удзел пацвердзілі больш за тысячу экспертаў у галіне атамнай энергетыкі больш як з 80 краін. Беларусь на форуме прадставіць Міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык. Ён выступіць з дакладам па сітуацыі ў атамным сектары краіны. Чакаецца, што на адкрыццё форуму прыедзе і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.



Міжнародны форум прадоўжыцца тры дні. За гэты час падпішуць некалькі дзясяткаў буйных кантрактаў. У тым ліку на пастаўку для Беларускай АЭС ахаладжальных труб чэшскай кампаніі.