Славенія скароціць паток мігрантаў

15 февраля 2016
З сённяшняга дня на межах уводзіцца ўзмоцнены кантроль. Плануюць, што колькасць бежанцаў, якія перасякаюць мяжу праз прапускны пункт на мяжы Славеніі і Аўстрыі, складзе не больш чым тысячу чалавек за суткі. Як чакаецца, Аўстрыя таксама аб'явіць аб увядзенні такіх мер, каб замарудзіць прыток мігрантаў у ЕС. Як вядома, Славенія і Аўстрыя з'яўляюцца асноўнымі транзітнымі краінамі для соцень тысяч бежанцаў, што імкнуцца дабрацца ў краіны Заходнй Еўропы праз Балканы.