Ва ўрадзе Беларусі напярэдадні гаварылі пра беражлівасць

29 мая 2013

На пасяджэнні Саўміна прааналізавалі намечаныя на год мерапрыемствы. Прэм'ер-міністр даручыў аблвыканкамам узмацніць кантроль над тарыфамі на ЖКГ і зрабіў заўвагі па будаўнічым комплексе. Міхаіл Мясніковіч настойвае на тым, каб будаўнічыя арганізацыі, якія дапусцілі зрывы ў тэрмінах уводу аб'ектаў, неслі за гэта матэрыяльную адказнасць. Ва ўрадзе лічаць, што тэхналогіі беражлівай вытворчасці павінны прымяняцца ва ўсіх галінах эканомікі. Для гэтага створана неабходная заканадаўчая база і сістэма матывацый.
Згодна з праграмай энергазберажэння, плануецца актыўна ўкараняць у вытворчасць сучасныя энергаэфектыўныя тэхналогіі і павялічыць выкарыстанне мясцовых відаў паліва, першым чынам біямасы. На рэалізацыю новага праекта па рэканструкцыі кацельняў Сусветны банк выдзеліць Беларусі 90 мільёнаў долараў.