У Маскве адбылася прэзентацыя магчымасцяў Беларусі

24 мая 2017

Эканамічны патэнцыял з акцэнтам на высокія тэхналогіі. У Маскве адбылася прэзентацыя магчымасцяў Беларусі ў розных сферах - ад машынабудавання да прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Удзельнікі мерапрыемства - кіраўнікі дыпмісій і кіраўнікі гандлёва-эканамічных службаў пасольстваў краін Азіі, Афрыкі, Еўропы і Лацінскай Амерыкі, акрэдытаваных у Маскве. Іх пазнаёмілі з перспектыўнымі праектамі супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы медыцыны, адукацыі, касмічных распрацовак, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, а таксама інвестыцый.

Сёння Беларусь актыўна развівае гандлёвыя сувязі больш як з 180 дзяржавамі свету. Умацоўваецца партнёрства і з геаграфічна аддаленымі ад Беларусі краінамі Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі, Далёкага і Блізкага Усходу, Паўднёвай Азіі, Лацінскай Амерыкі.