У Маскве сёння адбыліся перамовы па пастаўках беларускіх прадуктаў у Расію

20 апреля 2018

Па словах міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, бакі абмеркавалі балансы ўзаемных паставак харчавання і асартымент прадукцыі. Нагадаем, Рассельгаснагляд уводзіў і здымаў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з асобных беларускіх прадпрыемстваў па розных прычынах. Пазіцыя беларускага Мінсельгасхарча - бакі павінны ўвязаць паміж сабой эканамічныя інтарэсы дзвюх краін у пытаннях паставак беларускага харчавання ў Расію.

Наступны этап перамоў пройдзе на будучым тыдні ў Мінску.