На беларускіх палях працягваюць працу аграрыі.

4 сентября 2019

Самая маштабная ўборка збожжавых  ужо завершана. Сёлета каравай больш за 6 з паловай мільёнаў тон.

Агульны намалот неўзабаве папоўніцца кукурузай. З палёў плануюць сабраць больш за  мільён 700 тысяч тон янтарнага збожжа. Кошык агародніны таксама будзе важкім.

Пачалі і ўборку бульбы. У прагнозах  нарыхтаваць звыш мільёна тон караняплодаў. Літаральна  днямі  перапрацоўчыя прадпрыемствы атрымалі і першы цукровы бурак новага ўраджаю. Тут чакаюць  звыш 5 мільёнаў тон. На гэтым праца не спыніцца. Наперадзе яшчэ ўборка капусты і морквы. Традыцыйна набыць свежую беларускую агародніну  можна будзе ўжо ў канцы верасня. Сельскагаспадарчыя кірмашы разгорнуцца ў сталіцы і абласных гарадах. У Мінску  па традыцыі  гэта пляцоўкі ля Палаца спорту і "Чыжоўка-Арэны".