МАРГ і ФАС падпісалі мемарандум аб стварэнні экспертнага савета па пытаннях развіцця канкурэнцыі на сацыяльна значных рынках

22 августа 2019

Сумесныя праверкі і расследаванні на рынках Беларусі і Расіі прадугледжвае мемарандум паміж Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Федэральнай антыманапольнай службай краіны-суседкі. Ён падпісаны сёння ў Маскве для развіцця пагаднення ўрадаў дзвюх краін аб абароне канкурэнцыі. І ўжо першай тэмай пасяджэння ствараемага экспертнага савета стане доступ расійскіх лекаў на беларускі рынак. Пасля ўвядзення прынцыпу рэферэнтнага цэнаўтварэння, калі фіксуецца ўваходная аптовая цана, адзін з вытворцаў прэпаратаў анкалагічнага профілю не прыйшоў да нас на рынак, а ён патрэбен пацыентам.

Такія расследаванні могуць праводзіцца ў дачыненні да гаспадарчых суб'ектаў не толькі Беларусі і Расіі, але і трэціх краін, якія працуюць на рынку Саюзнай дзяржавы і істотна ўплываюць на развіццё канкурэнцыі.