Міхаіл Мясніковіч у "Галоўным эфіры" ў гэтую нядзелю

13 октября 2018

Поспехі бізнес-сустрэч ацэньваюць па колькасці падпісаных пагадненняў. Так, папярэднія вынікі - планка ў паўмільярда долараў, на якую і накіроўвалі бізнес Беларусі і Расіі, пакораная. Арганізацыі Мінпрама заключылі звыш 70 кантрактаў на продаж тэхнікі больш чым на 380 мільёнаў долараў, нафтахімічных прадуктаў паставім суседзям на 12 мільярдаў расійскіх рублёў. На найбліжэйшыя тры гады пытанне вырашана з пастаўкамі магілёўскіх ліфтаў - размова прыкладна аб дзвюх тысячах адзінак за год.

Першыя лічбы і эмоцыі, а таксама ў якім расійскім горадзе пройдзе наступны Форум рэгіёнаў і чым будуць здзіўляць у 2019-ым. "Галоўны эфір" першым даведаўся ў Старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча. Падрабязнасці ў гэтую нядзелю.