У Маладзечне нароўні з працаўладкаваннем дапамагаюць пачаць і сваю справу

26 января 2018

Галоўная роля ў рашэнні пытанняў занятасці адводзіцца мясцовым органам улады. Гэта сфера адказнасці пэўнага рэгіёна. Бо там лепш бачаць праблемы і ёсць свае падыходы ў іх рашэнні. Зараз вялікія надзеі на малы бізнес. Гэта і новы прыняты ліберальны пакет, і матэрыяльная падтрымка з мясцовых бюджэтаў бізнесменаў-пачаткоўцаў. У гарадах субсідыі - гэта 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, а ў вёсках - 15. Але калі ў горадзе цяжка знайсці працу, то па прэферэнцыях ён прыраўноўваецца да вёскі. Напрыклад, Маладзечна. Тут нароўні з працаўладкаваннем на вольныя рабочыя месцы дапамагаюць і пачаць сваю справу. Наколькі актыўныя прадпрымальнікі, і што прапаноўвае мясцовая вертыкаль, даведвалася наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк.

Вікторыя заўсёды марыла пра сваю школу танцаў. Па прафесіі рэжысёр-педагог. Вопыту хапала, але працаваць прыходзілася ездзіць у Мінск. У ліпені вырашыла звярнуцца ў цэнтр занятасці ў родным Маладзечне. Там расказалі, што ёсць субсідыі для бізнесменаў-пачаткоўцаў. Гэта 15 бюджэтаў пражытачнага мінімуму. Каля 3 тысяч рублёў.

Так з'явілася школа "Мурашы". Некалькі месяцаў працы і - першыя поспехі. Дзеці адзначаны на конкурсе ў Польшчы. Але ўжо гатовы да новых вяршыняў. Шыюць касцюмы для выступленняў малых. Ёсць чым пахваліцца. Займаюцца тут і дарослыя групы. У планах дадаць больш гімнастыкі да танцаў. Так што справы хапае, хоць пачынаць было страшна.

У райвыканкаме сустрэчы з тымі, хто жадае знайсці працу, праводзяць пастаянна. І гэта ўжо дае плён. Беспрацоўе з 2% паменшылася да 0,8%. Але вастрыня пытання пакуль не знята.

Мясцовая ўлада гатова працягнуць руку дапамогі тым, хто сапраўды імкнецца знайсці сябе і зарабляць. Праходзяць сустрэчы ў райвыканкамах і з наймальнікамі, і з тымі, хто шукае новае месца.

Больш мабільная звычайна моладзь. Але сёння паспрабаваць сябе ў новай сферы гатовыя і людзі, якія ўжо складаліся ў прафесіі. Марыі 53, доўга працавала на дзяржпрадпрыемстве. Але для душы жадалася іншага. Скарысталася курсамі майстра манікюру ў цэнтры занятасці і сёння амаль гатовы спецыяліст.

Тут, у цэнтры занятасці, гатовыя сёння прапанаваць да 350 вакансій. Вялікі попыт на вадзіцеляў катэгорый Д і С, швачак, урачоў і выхавальнікаў дзіцячых садкоў. Для тых, хто гатовы памяняць жыццё і прафесію, - курсы перанавучання кухарскай справе за 4 месяцы, цырульнай - удвая больш, а для бізнесменаў-пачаткоўцаў - за 30 дзён.

За мінулы год перанавучыліся больш за 200 чалавек. Асаблівыя надзеі сёння на Дэкрэт аб развіцці прадпрымальніцтва. Добрыя ўмовы для адкрыцця сваёй справы. Дапамагаюць нават скласці бізнес-план, бо не кожны спецыяліст у папяровай працы. Але зразумела, ёсць тыя, каго не задавальняе і вакансія, і магчымасць атрымаць новую спецыяльнасць.

Бясконца лічыцца беспрацоўным у цэнтры не атрымаецца. 18 месяцаў, каб вызначыцца з новай працай або новай прафесіяй. Так, за мінулы год, тых, хто адкрыў сваю справу, - 24 чалавекі. Наталля Мароз, напрыклад, - школу моў. Вучыць гаварыць на англійскай і нямецкай. Свая методыка, апрабаваная гадамі ў школе. Тут групы невялікія. Попыт ёсць. Працуе за адзіны падатак.

60% вакансій у Маладзечне - рабочыя спецыяльнасці. Але тут таксама без кваліфікацыі не абысціся. Бяруць у першую чаргу тых, у каго ёсць высокія разрады і добрыя навыкі. Павысіць кваліфікацыю можна як раз на курсах у цэнтрах занятасці па месцы жыхарства. Усё гэта бясплатна. Галоўнае, жаданне.