У Мінскай вобласці хутка завершаць жніво

13 августа 2020
Масавая ўборка збожжа працягваецца ў Мінскай вобласці. У большасці раёнаў праца падыходзіць да завяршэння. Так, у паўночным Крупскім раёне хутка падвядуць вынікі жніва.  У гаспадарцы “Кляновічы” засталося ўбраць менш за 20 % плошчаў. Гэта найбольш аператыўная праца ва ўсім раёне. У гаспадарцы робяць акцэнт на вырошчванні пшаніцы, сёлета на палі высадзілі і жыта.

Тым часам агульная вага беларускага каравая працягвае расці. На рахунку аграрыяў Мінскай вобласці  звыш паўтара мільёна тон збожжа.