У музеі лыжкі ў Беразіне прадстаўлены эксклюзіўныя экспанаты

14 июня 2021

Зусім хутка Кніга рэкордаў Гінеса папоўніцца новым экспанатам. Трапіць у Сусветны рэестр прэтэндуе самая вялікая беларуская лыжка пад назвай "Цмок". Даўжыня яе 24 метры, а выраблена яна з векавога дуба і захоўваецца ў Бярэзінскім цэнтры рамёстваў. Акрамя лыжкі-гіганта ва ўстанове стварылі асобны пакой-музей, прысвечаны самаму папулярнаму сталоваму прыбору. Галоўная адметнасць кожнага экспаната - тут лыжка абавязкова павінна быць драўлянай.

Сярод эксклюзіўных экспанатаў музея таксама трохміліметровая лыжачка ў футляры. Набор з трыццаці трох лыжак, вырабленых з усіх парод дрэў, якія растуць у Бярэзінскім краі, і вясельныя лыжкі ў форме сэрцайкаў. Новыя паступленні ў музей плануюцца па выніках конкурсу-фестывалю лыжкароў, які адбудзецца ў верасні гэтага года.