У Мінскай вобласці рэалізуюць больш за 40 новых інвестыцыйных праектаў

27 марта 2023
Доўгатэрміновае планаванне бізнесу і вытворчасць запатрабаванай прадукцыі. У Мінскай вобласці рэалізуюць больш за 40 новых інвестыцыйных праектаў. Сферы дзейнасці - ад вырошчвання грыбоў і фармацэўтыкі да выпуску будматэрыялаў. Так, навічок з горада Крупкі выпускае дошку з драўняна-палімернага кампазіта. Такая патрэбна, напрыклад, для добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый, тэрас, зон каля басейнаў, спартыўных пляцовак. Усё гэта імпартазамяшчэнне. На прадпрыемстве ўжо створана 20 працоўных месцаў, у планах пашырэнне. Акрамя ўнутранага рынку і краін СНД, кампанія арыентуецца і на экспарт у краіны Блізкага Усходу. Сёлета ў Крупскім раёне таксама рэалізуюць новыя праекты ў сельгасмашынабудаванні, здабычы карысных выкапняў і птушкагадоўлі. У рамках праграмы "Адзін раён - адзін праект" у найбліжэйшыя тры гады ў Мінскай вобласці створаць больш за тысячу новых працоўных месцаў. А ўсяго па краіне рэалізуюць амаль 130 інвестпраектаў.