У Мінскай вобласці ранняй ярыной засеялі 45 % плошчаў

3 апреля 2020
Вясновыя палявыя работы працягваюцца ў Беларусі. Сяўбу

ранняй ярыны фактычна завяршылі на поўдні краіны. Гэта Гомельская і Брэсцкая вобласці. Працуюць максімальна хутка, пакуль глеба не страціла вільгаць, і на палях цэнтральнага рэгіёна. Тут засеяна 45 % плошчаў. Сёлета аграрыі Мінскай вобласці стаўку робяць у тым ліку і на кукурузу. Стратэгічна важная культура дае вялікую аддачу ў мяса-малочнай прамысловасці. 

Сяргей Ляўковіч, першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама: "Сёлета плануем дайсці да планкі 250 тысяч і дадаць яшчэ 20 тысяч  гектараў кукурузы. Гэта ў першую чаргу для нашых птушкафабарык і свінакомплексаў, якія сёння не могуць абысціся без канцэнтраваных кармоў. Мы закупілі больш  як 150 кукурузных сеялак летась і сёлета для таго, каб максімальна тэхналагічна адрабіць гэтую культуру".

Ва ўсіх гаспадарках Мінскай вобласці гатовы ўсе віды тэхнікі. Сёлета ў цэнтральным рэгіёне дадаткова закупілі 100 новых энерганасычаных трактароў і столькі ж збожжаўборачных камбайнаў.