Памочнік прэзідэнта ЗША па нацбяспецы Джон Болтан сёння наведвае Беларусь

29 августа 2019

Памочнік прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі па нацбяспецы Джон Болтан сёння наведвае нашу краіну. Гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Як адзначылі ў МЗС, на парадку  дня перамоў  двухбаковыя адносіны і рэгіянальная бяспека.

Анатоль Глаз, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Праграмай візіту прадугледжаны перамовы з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем, на якіх сярод  іншых абмяркуюць пытанні рэгіянальнай бяспекі. Афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства расказаў, што на сёння запланавана сустрэча Джона Болтана на вышэйшым узроўні".

На сустрэчах і перамовах у Мінску плануецца абмеркаванне пытанняў беларуска-амерыканскіх адносін.

Падрабязнасці ў наступных выпусках навін.