У Мінску завяршыўся з'езд Беларускай гандлёва-прамысловай палаты

24 октября 2013
Курс на экспарт не мяняецца апошнія 60 гадоў. На чарговым з'ездзе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, які прайшоў сёння ў Мінску, абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з замежным гандлем беларускімі таварамі.

Рэпартаж Галіны Карыпідзі.

Некалькі гадзін таму завяршыўся з'езд Беларускай гандлёва-прамысловай палаты - галоўнага інтэгратара беларускай эканомікі з сусветнымі рынкамі. Сёння ГПП мае офісы ў 24 краінах свету, прасоўваючы беларускі экспарт, а гэта і гарадскі транспарт, і камунальная тэхніка, і прадукты харчавання, і тэхналогіі ад Амерыкі да Аўстраліі.

Толькі з пачатку года - 150 міжнародных выстаў: у тым ліку прамысловая ў Гановеры і інавацыйная ў Малайзіі.

Прычым, удзельнікі не толькі з разраду прамысловага пула, але і сярэдні, малы бізнес, індывідуальныя прадпрымальнікі. На з'ездзе было прынята рашэнне менавіта самых паспяховых з іх прызначыць кіраўнікамі тэматычных аддзелаў ізноў абранага савета.
На з'ездзе абмеркавалі і этапы будаўніцтва цэнтра міжнароднага гандлю, у склад якога ўвойдзе Нацыянальны выставачны комплекс. Кожны яго павільён, а гэта не менш як 40 тысяч квадратных метраў, будзе пабудаваны толькі пасля поўнай загрузкі папярэдняга.

Адносіны паміж палатамі Расіі і Беларусі складаюцца па законах рынку і добрасуседскіх адносін. Беларускія тавары добра прадаюцца ва ўсіх рэгіёнах Расіі, і таму тавараправодныя сеткі падтрымліваюць прадстаўнікі Расійскай гандлёва-прамысловай палаты.

А сваю аўтарытэтнасць беларускі бок даказаў у маі гэтага года, самастойна падрыхтаваўшы форум дзелавых людзей краін - удзельніц АЭП, у якім прынялі ўдзел прэм'еры Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана і Украіны.