У Мінску стартуюць палітычныя кансультацыі паміж МЗС Беларусі і Эстоніі

20 апреля 2017
Дэлегацыю нашай краіны ўзначаліць намміністра замежных спраў Алег Краўчанка, Эстоніі - выконваючы абавязкі віцэ-канцлера па палітычных пытаннях Паўль Цеэсалу. Удзельнікі абмяркуюць двухбаковае супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах. А ўлічваючы старшынства Эстоніі ў Савеце Еўрасаюза ў другой палове гэтага года, размова пойдзе і аб развіцці адносін па лініі Беларусь - ЕС.