У славенскай Паклюцы працягваецца шосты этап Кубка свету па біятлоне

24 января 2020
Сёння следам за мужчынамі індывідуальную гонку пабягуць жанчыны. Пачатак у 16:15. Прамы эфір на тэлеканале "Беларусь 5". Першай на старт з беларусак выйдзе Ірына Крыўко. У яе 29-ты нумар. 37-й на дыстанцыю адправіцца Алена Кручынкіна. Яе сястра Ірына - 92-й. Ганна Сола - 61-й.