У Мінску стартуе шостая міжнародная выстава Атамэкспа-Беларусь - 2014

1 апреля 2014

У мерапрыемстве возьме ўдзел дзяржаўная карпарацыя па атамнай энергетыцы Расатам. Прыляцелі на дзелавыя сустрэчы ў Мінск як дзеючыя, так і патэнцыйныя пастаўшчыкі беларускай АЭС. За некалькі гадзін да адкрыцця на выставе пабываў і наш карэспандэнт.


Усе падрабязнасці даведаемся ў Дзмітрыя Цітова. Якой стане Беларуская АЭС праз некалькі гадоў, пакажуць на штогадовай выставе і канферэнцыі Атамэкспа-2014. Калі гэты стэнд зманціруюць, то з дапамогай 3D-тэхналогій можна будзе зазірнуць у будучыню і нават убачыць працу першага блока АЭС, які плануюць запусціць у 2018 годзе.


Шосты раз аб атамнай энергетыцы ў Беларусі і не толькі будуць гаварыць на вышэйшым узроўні. Ужо праз некалькі гадзін адкрыецца спецыялізаваная выстава і канферэнцыя Атамэкспа-Беларусь - 2014. Вось так яна выглядала летась. Сёлета плануюць яшчэ больш удзельнікаў - каля сотні навукоўцаў і прамыслоўцаў з Беларусі і Расіі будуць актыўна дыскуціраваць за круглымі сталамі і ў навукова-практычнай канферэнцыі. На выставачнай пляцоўцы па максімуме будуць выкарыстоўвацца айчынныя матэрыялы і камплектуючыя ў галіне атамнай энергетыкі. Што вельмі важна для беларускай эканомікі.


На тры дні Мінск стане сталіцай мірнага атама. Будуць абмяркоўвацца найноўшыя тэхналогіі будаўніцтва, эксплуатацыі і бяспекі АЭС.