Свет сёння адзначае Дзень навакольнага асяроддзя або Дзень эколага. Свята ў 1972 годзе абвешчана Генасамблеяй ААН. Сёлета мерапрыемства, прысвечанае вырашэнню праблемы забруджвання пластыкам, пройдзе ў Кот-д'Івуары. Актывісты заклікаюць аб'яднацца для барацьбы з адной з найбуйнейшых экалагічных праблем нашага часу. Штогод па ўсім свеце вырабляецца больш чым 400 мільёнаў тон пластыку, палова прызначана для аднаразовага выкарыстання. Пры гэтым перапрацоўваецца менш за 10 працэнтаў. У Беларусі асаблівы акцэнт зроблены на рацыянальным абыходжанні з адходамі, эканомным водакарыстанні. На аднаўленне прыроды, развіццё і ўладкаванне экалагічных сцежак накіравана і штогадовая акцыя "Тыдзень лесу".
5 чэрвеня - Сусветны дзень навакольнага асяроддзя
5 июня 2023













