У Мінску стартуе ХХ Беларускі прамысловы форум

23 мая 2017

Сёння ў Мінску стартуе ХХ Беларускі прамысловы форум. Найбуйнейшы агляд апошніх тэхналогій і інавацый аб'яднае больш за 300 кампаній. Штогод выстава праходзіць пры шырокім удзеле замежных партнёраў. Толькі кітайскіх кампаній будзе каля 30. Шмат удзельнікаў з расійскіх рэгіёнаў. Дэвіз форуму той жа - садзейнічаць выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі, укараненню перадавых тэхналогій і развіццю міжнароднай кааперацыі. На форуме прапануюць інавацыйныя праекты ў медыцыне, энергетыцы, прамысловасці. На пляцоўцы Футбольнага манежа пакажуць новыя ўзоры тэхнікі беларускіх аўтагігантаў: МАЗа, МТЗ, "Амкадора". Можна будзе ўбачыць і найноўшыя мадэлі аўтамабіляў "БелДжы", якія будуць выпускацца ў Беларусі.