У Мінску з візітам дэлегацыя грузінскай сталіцы

7 июля 2021

З візітам у Мінску дэлегацыя грузінскай сталіцы. З намеснікам мэра Тбілісі Ільёй Элашвілі сустрэўся намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч. Госці ўжо наведалі Мінскі метрапалітэн і вагонарамонтны завод. Наперадзе сустрэча на трактарным. Сярод актуальных тэм дыялогу - транспарт. Так, грузінскі бок прапанаваў супрацоўнікам сталічнага метрапалітэна паўдзельнічаць у тэндары на рэканструкцыю дзесяці дзеючых станцый падземкі Тбілісі. У планах падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве мінскай падземкі і Тбіліскай транспартнай кампаніі.

Дарэчы, у Мінску сёлета могуць аднавіць правядзенне фестывалю "Тбілісоба", які ў мінулым сезоне не ўдалося правесці з-за пандэміі.

Магчыма, у афішу верхняга горада вернецца і дзень Тбілісі.