У Мінску прайшло пашыранае пасяджэнне калегіі Міністэрства замежных спраў

10 марта 2017

Асноўныя кірункі знешнеэканамічнай дзейнасці Беларусі абмеркавалі сёння на пашыраным пасяджэнні калегіі Міністэрства замежных спраў па выніках працы ў мінулым годзе. У ведамстве прааналізавалі сітуацыю з пастаўкамі беларускай прадукцыі ў разрэзе асноўных рынкаў і таварных пазіцый, аддачу ад такіх механізмаў, як зборачныя вытворчасці і тавараправодная сетка. На пасяджэнні адзначылі выніковасць сістэмнай працы па зняцці гандлёвых абмежаванняў з Еўрасаюзам, Украінай, Узбекістанам. Акрамя таго, падчас калегіі падкрэслілі - першачарговая ўвага будзе і надалей надавацца забеспячэнню спрыяльнага рэжыму паставак беларускіх тавараў у рамках дагавораў ЕАЭС з трэцімі краінамі.