У Мінску на прадпрыемстве "Белкамунмаш" асвойваюць новыя тэхналогіі

12 февраля 2016

У хуткім часе сталічны электратранспарт зможа стаць незалежным ад электрычных ліній. На вытворчасці ўжо тэсціруюць бескантактны тралейбус - машына абсталяваная дызельным генератарам і можа самастойна праехаць да 200 кіламетраў. Ужо амаль гатовая і мадэль першага беларускага электрааўтобуса. Як такія зялёныя тэхналогіі ўдасканаляць транспартную сетку беларускай сталіцы, высветліў Ян Пашкевіч.

Вось гэты жалезны каркас усяго праз пяць дзён стане гатовай машынай!

Менавіта за такі час тралейбус пераадольвае некалькі этапаў зборкі - "абрастае" кузавам і электронікай. Да слесара Валянціна Анісенкі машына трапляе перад самым выхадам на маршрут. Вопытны спецыяліст адказвае за ўтульнасць інтэр'ера.

Трамваі і тралейбусы, выпушчаныя ў гэтым цэху, курсіруюць па мінскіх вуліцах. Камфорт беларускага электратранспарту таксама ўжо ацанілі і пасажыры краін СНД, Еўропы і нават Аргенціны. Толькі летась прадпрыемства паставіла звыш ста адзінак тэхнікі. А новыя рынкі і інавацыйная прадукцыя ўжо сёлета павялічаць гэтую лічбу амаль у паўтара раза.

Дзмітрый Паркаў, першы намеснік гендырэктара ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белкамунмаш": "Зараз прапрацоўваем пытанне з пастаўкай транспарту ў краіны Лацінскай Амерыкі. У Бялградзе са 100 тралейбусаў 83 нашы. У расійскі горад Ульянаўск паставілі некалькі адзінак тэхнікі так званых электробусаў. Акрамя таго, пяць электробусаў ужо заказалі ў Кішынёве".

Сёння кожны тралейбус абсталяваны акумулятарам, каб машына цалкам не залежыла ад электрычнай сеткі. Запас ходу на асабістых рэзервах не менш за 250 метраў. Гэтага дастаткова, каб аб'ехаць перашкоду. Але ўжо хутка ў масавай вытворчасці з'явяцца і цалкам аўтаномныя электрамашыны.

Зараз на прадпрыемстве тэсціруюць мадэль бескантактавага тралейбуса. Машына абсталяваная дызельным генератарам, які зараджае электраматор. З поўным бакам тралейбус зможа праехаць адлегласць ад Мінска да Магілёва.

Такія машыны звяжуць тралейбуснай сеткай новыя раёны сталіцы, дзе няма неабходнай для электратранспарту інфраструктуры. З часам жа дызельны генератар заменяць на энергаёмістыя батарэі - зараду хопіць на 20 кіламетраў, а падсілкоўвацца яны будуць ад высакавольтных ліній. Акрамя таго, на прадпрыемстве ўжо распрацоўваюць і першую беларускую мадэль электробуса.

Алег Быцко, дырэктар навукова-тэхнічнага вытворчага цэнтра ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белкамунмаш": "Другі напрамак, які мы зараз пачынаем развіваць, - гэта электрычныя транспартныя сродкі, якія адвязаныя ад кантактнай сеткі. Гэта значыць электробус едзе па маршруце, прыязджае на канцавую станцы, падключаецца да зараднага прыстасавання, зараджаецца на працягу 5 хвілін і зноў едзе".

Зялёны грамадскі транспарт будзе з'яўляцца ў сталіцы паступова. Спачатку бескантактавы тралейбус пройдзе тэст-драйв на вуліцах Масквы. Такі пераход - плюс не толькі для экалогіі, але і эканоміі.