У Мінску бізнес-колы Беларусі і Кітая абмяркоўвалі развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

9 октября 2013
Тэхналогіі перапрацоўкі прадуктаў харчавання, умовы вядзення бізнесу ў індустрыяльным парку і яшчэ некалькі дзясяткаў сумесных праектаў. Сёння ў Мінску бізнес-колы Беларусі і кітайскай правінцыі Хэйлунцзян абмяркоўвалі развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Удзел у беларуска-кітайскім бізнес-форуме прынялі больш за 80 кампаній з Кітая і каля 40 беларускіх арганізацый. У цэнтры ўвагі - усе формы і сферы супрацоўніцтва: ад вытворчасці тэкстылю і прадуктаў харчавання да фармацэўтыкі і будаўніцтва. Асобная ўвага - альтэрнатыўнай энергетыцы.

На форуме абмяркоўваліся і ўмовы вядзення бізнесу ў беларуска-кітайскім індустрыяльным парку, а таксама магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў па будаўніцтве аўтамагістраляў і перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая.