У Крупскім раёне на сёння апрацавана прыкладна палова плошчаў

8 августа 2018

Пакуль на поўдні вобласці рыхтуюцца адзначыць дажынкі, на поўначы ўборачная ў самай актыўная фазе. Так, у Крупскім раёне на сёння апрацавана прыкладна палова плошчаў. Сёлета там зрабілі акцэнт на пшаніцу, трыцікале і ячмень. Усяго намалочана амаль 17 тысяч тон збожжа. На дапамогу аграрыям адправіліся і экіпажы са Слуцкага раёна - на палеткі выйшлі 10 дадатковых адзінак тэхнікі.

Аляксандра Кавеліч убачыла, як расце агульны каравай.

Весці сваю гаспадарку маленькі Арцём вучыцца з самага дзяцінства. Трохгадовы малыш уважліва слухае кожную параду ад таты. Дмітрый Шалбанаў пра працу на зямлі ведае не па чутках. Шматдзетны бацька ўжо пятае лета праводзіць за рулём камбайна.

Невялікая паўза на тэхнічны агляд. Экіпаж зладжана працуе ў камандзе. Дзмітрый ахвотна перадае веды памочніку. Тым больш што ў Вадзіма Макарэвіча сёлета палявы дэбют.

Толькі на гэтым полі залатыя каласы жнуць адразу 10 машын. У Крупскім раёне пакуль апрацавана палова плошчаў. На дапамогу калегам адправіліся і экіпажы са Слуцкага раёна.

Збор ураджаю тут звычайна пачынаюць мінімум на тыдзень пазней. Пакуль на поўдні вобласці ўборку завяршаюць, на поўначы праца як раз набірае хуткасць. Да агульнага каравая толькі ў гэтай гаспадарцы штодзень дадаюць амаль 40 тон збожжа.

Літаральна ў рэжыме нон-стоп машыны з новым ураджаем адпраўляюцца на зернесушыльны комплекс. Тут працэс поўнасцю аўтаматызаваны.

Завяршыць уборку хлеба ў Крупскім раёне плануюць праз тыдзень. Зараз апрацоўваюць палеткі з пшаніцай, трыцікале і ячменем. У найбліжэйшыя дні пачнуць абмалот аўса. Пакуль на поўначы ён яшчэ не гатовы да жніва.