Самы гарачы дзень на Зямлі за ўсю гісторыю метэаназіранняў зафіксаваны ў Кувейце

25 июля 2016
Гэта быў чацвер, 21 ліпеня. У горадзе Мітрыбах было 54 градусы па Цэльсіі. Пры гэтым у Сетцы з'явілася відэа, як у машыне аднаго жыхара Кувейта закіпае бензін. Блізкія да рэкорду былі таксама некаторыя раёны Ірака - тэмпература тут амаль наблізілася да адзнакі 54 градусы.