У Гомельскай вобласці гатовыя завяршыць жніво

7 августа 2014
Рэкорды сёлета ставіць не толькі анамальная спякота, але і тэмпы ўборачнай. У Гомельскай вобласці да канца тыдня ўжо гатовы завяршыць жніво. У рэгіёне ўбрана 97% плошчаў. Аграрыі намалацілі звыш 1 225 тысяч тон збожжа. Яно не толькі паспела, але і практычна не патрабуе сушкі.

У тонкасцях уборачнай кампаніі разбіраўся Аляксей Немаў(відэа).