Сёлета выручка Беларусi ад паставак на кітайскі рынак мяса і малака вырасла ўтрая

10 июля 2018

Шмат у чым дзякуючы перадавым гаспадаркам Беларусь павялічвае экспарт сваёй прадукцыі. Так, сёлета выручка ад паставак на кітайскі рынак мяса і малака вырасла ўтрая. За 5 месяцаў зарабілі 15 мільёнаў долараў. У двух партнёраў ёсць цікавасць і ў пашырэнні асартыменту сельгаспрадукцыі. Наконт гэтага гаварылі сёння ў Мінсельгасхарчы з прадстаўнікамі кітайскіх малочных кампаній. Адна з іх уваходзіць у топ-5 трэйдараў малочных прадуктаў у свеце і з'яўляецца даччынай структурай сінгапурскай карпарацыі. Зараз для продажаў на рынак Кітая сертыфікавана 47 нашых малаказаводаў, 2 мясаперапрацоўчыя і 5 птушкафабрык.

У праграме ў прадстаўнікоў кітайскіх малочных кампаній наведванне шэрагу беларускіх малочных заводаў у розных абласцях Беларусі.