Мінск і нямецкі Баўтцэн падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

2 июня 2017

Мінск развівае партнёрскія сувязі з гарадамі і рэгіёнамі краін Заходняй Еўропы. Партызанскі раён сталіцы і раён Баўтцэн, які ўваходзіць ў нямецкую Саксонію, зацікаўлены ў пашырэнні гандлёва-эканамічных і культурных адносін. Асаблівая ўвага надаецца машынабудаванню, гандлю, абмену вопытам і вядзенню бізнесу. Гасцей з Германіі цікавіць і сумесная работа ў адукацыйных праектах. Сёння кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна Дзяніс Аўсянікаў і старшыня рэгіёна Баўтцэн Міхаэль Харыг падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.

Дзяніс Аўсянікаў, кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска:

"Любы рэгіён, з якім мы заключаем пагадненне, цікавы ў першую чаргу абменам вопытам, наладжваннем сувязі, пошукам партнёраў для нашых прадпрыемстваў і арганізацый. Абмен з дадзеным рэгіёнам можа быць як культурны, так і эканамічны. Г.з. гэта і абмен тэхналогіямі або развіццё вытворчасці".

Міхаэль Харыг, старшыня адміністрацыі раёна Баўтцэн, Германія: "Традыцыйна мы супрацоўнічаем у сферы сельскагаспадарчай тэхнікі, а Мінскі трактарны завод як раз адпавядае нашым інтарэсам. Мы таксама паспяхова развіваем і медыцыну. Спадзяёмся, што знойдзем для Партызанскага раёна партнёраў з Германіі".

І сёння ж госці з Германіі наведалі некалькі сталічных прадпрыемстваў. Сярод іх і кампанія, якая займаецца распрацоўкай і вытворчасцю ўнікальнага медыцынскага абсталявання для хірургіі і касметалогіі.