Сёлета Мінская вобласць закупіць 100 збожжаўборачных камбайнаў

23 января 2020
Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці рыхтуюцца да веснавых палявых работ. Справа тут не ў цёплай зіме. Студзень і люты - час рамонту тэхнікі, назапашвання ўгнаенняў  і паліва. Акрамя таго, у аграрыяў сфарміраваны гадавы запас кармоў. Як адзначылі спецыялісты,  у гэтым сезоне істотнай дапамогай на пасяўной і ўборачнай стане і новая сельгастэхніка, якую гаспадаркі атрымаюць па агралізінгу.

Ігар Яўсееў, памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па Мінскай вобласці: "Сёлета Мінская вобласць закупіць яшчэ дадаткова 100 збожжаўборачных камбайнаў, хоць мы купілі і ў пазамінулым. Усе камбайны нашай вытворчасці - Гомсельмаш. Яны сябе добра апраўдваюць на нашых палях. Таксама закупляем 100 трактароў МТЗ".

Усяго  сёлета падчас пасяўной кампаніі на палях Мінскай вобласці задзейнічаюць больш за 9 тысяч трактароў.