Беларускія садаводы ўсё больш цікавасці праяўляюць да вырошчвання фундуку

24 августа 2019

Плантацыі гэтай культуры ўжо ёсць у Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай абласцях. Саджанцы трапляюць да нас з розных краін, напрыклад, Грузіі. Аднак адаптуюцца далёка не ўсе. Якраз над гэтай задачай працуюць навукоўцы Інстытута пладаводства Акадэміі навук. Яны ўжо прапаноўваюць беларускія сарты фундуку: марозаўстойлівыя расліны з буйным плодам таварнай якасці. Навука, вопыт аграрыяў і меркаванне дыетолагаў -  моцны арэшак і яго перспектывы з усіх бакоў разгледзеў Аляксей Кандраценка (відэа).