Гэтымі днямі ў Душанбэ працягваецца маштабная нацыянальная выстава Беларусі

18 мая 2018

У яе адкрыцці прымалі ўдзел прэзідэнты дзвюх краін. З-за вялікай цікавасці да экспазіцыі было вырашана прадоўжыць яе на тыдзень. Зрэшты, гэтымі днямі Беларусь прэзентуе свае магчымасці ў самых розных пунктах планеты. Стэнды нашых вытворцаў прадуктаў і сельгастэхнікі на выставе ў Азербайджане наведаў Ільхам Аліеў. На маштабным форуме ў Шанхаі мы прадэманстравалі свой турыстычны патэнцыял. Тут жа адбыўся і адзін з найбуйнейшых кірмашоў прадуктаў харчавання. Беларускія кампаніі за свае натуральныя пачастункі атрымалі "смачныя" кантракты. Эксклюзіўныя кадры з Шанхая ў рэпартажы Яна Пашкевіча.

Гэта наша рэкламная брашура, тут можна адсканіраваць код, і адразу трапляем на старонку. А тут купляем тавар, і ён прыходзіць прама дамоў за некалькі дзён.

Крыніца беларускага бярозавіку, што ўжо на ўсю моц б'е ў Шанхаі, разліваецца па ўсім Кітаі з віртуальных старонак адной з найбуйнейшых інтэрнэт-платформ у свеце, а зараз трапіла і на вітрыну найбуйнейшага прадуктовага мегамаркета - СІАЛ 2018. Пры гэтым сярод амаль 4 тысяч кампаній з 80 краін свету тут за кантракты буйных пакупнікоў змагаюцца і больш за 15 беларускіх прадпрыемстваў.

Самы вялікі прадуктовы рынак на планеце нашы прадпрыемствы гатовы накарміць новымі відамі сыроў, у тым ліку і прыгатаванымі па італьянскіх тэхналогіях, пачаставаць натуральным малаком. На дэсерт, вядома ж, пячэнне, марожанае і цукеркі. Адна з асноўных страў - ялавічына. Першая партыя - 150 кілаграмаў мяса, другая пастаўка ўжо адправілася ў Кітай па моры - адразу 19 тон замарожанай прадукцыі.

Акрамя таго, у Шанхаі адкрыўся офіс дыстрыб’ютараў беларускага малака.Натуральны смак захавае ўпакоўка ў новым дызайне.

А ў экспрэс-тур вакол свету за 80 хвілін мы адправіліся на турыстычнай выставе ITB-2018.

Пакуль найбольшы трафік падарожнікаў накіроўваецца па камбінаваных маршрутах, Беларусь становіцца толькі адным са шматлікіх прыпынкаў у заходняй частцы свету. Аднак адна з буйных турыстычных кампаній Кітая ўжо падрыхтавала сольную праграму для нашай краіны.

Тут жа, недалёка ад горада высокіх небаскробаў, размясціўся і беларускі бізнес высокіх тэхналогій.

Беларускі IT-гігант адкрыў тут офіс сёлета і ўжо працуе над буйнымі праектамі ў сферы штучнага інтэлекту. Тут жа сёння пабывала вялікая дэлегацыя з Беларусі. Гэтымі днямі прадстаўнікі многіх дзяржаўных структур падарожнічаюць па Кітаі з вялікім бізнес-турам.

Аляксей Васільеў, першы намеснік старшыні Дзяржкамітэта па маёмасці Беларусі: "Хочам наведаць Шанхайскую фондавую біржу, бо актывізуем зараз працу Беларускай. Вывучыўшы вопыт на месцы, мы зможам удасканальваць і сваю працу".

Акрамя таго, на гэтым міжкантынентальным шляху з Беларусі ў Кітай расце трафік і ў сустрэчным напрамку - адкрыць сваю вытворчасць у "Вялікім камені" плануе адзін з найбуйнейшых аўтамабільных гігантаў Паднябеснай.