У Браслаўскім раёне ўшаноўвалі першага камбайнера-двухтысячніка

25 июля 2019

Уборачная  кампанія ў Беларусі ў самым разгары.  У краіне прыбрана траціна плошчаў - намалочана практычныя мільён 800  тысяч тон збожжа.  Сёлета перад аграрыямі пастаўлена высокая планка - сабраць ураджай  9 з паловай мільёнаў тон. Завяршыцца кампанія павінна за 20 дзён - такія тэрміны, нагадаем, вызначаныя на нарадзе Прэзідэнта з кіраўнікамі рэгіёнаў.  

Нарошчвае тэмпы гарачая пара ў Віцебскай вобласці. Напярэдадні на палях паўночнага рэгіёна ў Браслаўскім раёне ўшаноўвалі першага камбайнера-двухтысячніка. Ім стаў механізатар Глыбоцкай  інтэграцыйнай структуры Сяргей Зелянкевіч. У Віцебскай вобласці менавіта ён намалаціў першую тысячу тон збожжа, а праз некалькі дзён і другую. Перадавік жніва-2019 працуе на палях гаспадаркі "Бярозавы край". Тут прыбрана больш за 30 % зерневага кліну. 

Сяргей Зелянкевіч, механізатар Глыбоцкай  інтэграцыйнай структуры: "Ураджай для гэтага года добры. Прыкладна 38-40 цэнтнераў выходзіць сярэдняя ўраджайнасць. Летась  -  больш за тры  тысячы  намалаціў".

Дарэчы, менавіта ў Браславе сёлета будуць ушаноўваць лепшых хлебаробаў паўночнага рэгіёна. Да абласных "Дажынак" горад зменьваецца. Ужо адкрыта  абноўленая набярэжная возера  Дрывяты. Тут зрабілі зоны адпачынку, скейт-парк, веладарожку, паркоўку, з'явіліся  фантаны, што плаваюць.