У Барысаўскім раёне праходзіць эканамічны форум

11 октября 2019
Экспартны патэнцыял і магчымасці для інвестыцый дэманструе сёння Мінская вобласць на форуме па эканамічным развіцці. Прадстаўнікі пабрацімскіх рэгіёнаў Славакіі, Чэхіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і прыватных кампаній ацанілі, у якіх кірунках Мінская вобласць можа прапанаваць супрацоўніцтва. А гэта тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы, прадукцыя жывёлагадоўлі - мяса, малако - самай высокай якасці, таксама кар'ерная тэхніка і аўтамабілі. Невыпадкова пляцоўкай для форуму стаў завод Belgee ў Барысаўскім раёне. Вытворчасць практычна выйшла на праектную магутнасць. У наступным годзе тут плануюць выпусціць да 35 тысяч аўтамабіляў. І зараз прадпрыемства актыўна шукае партнёраў у розных краінах.

Заўтра пасля афіцыйнай часткі Форуму і пленарнага пасяджэння  прадстаўнікі замежных дэлегацый стануць гасцямі галоўнага свята ураджаю - абласных "Дажынак".