У Беларусі усё больш пацвярджаюць сваю эфектыўнасць ветрагенератары

8 декабря 2015

У Беларусі ў якасці альтэрнатыўных крыніц энергіі апошнім часам сваю эфектыўнасць усё больш пацвярджаюць ветрагенератары. Самы актыўны спажывец такой энергіі ў Беларусі - Магілёўская вобласць. Тут ганяюць вецер 24 устаноўкі, а гэта палова ад агульнай колькасці па краіне. Таму ад цыклонаў і штармоў, якія апошнія дні пануюць у Беларусі, тут імкнуцца атрымаць максімальную выгаду. Пра тое, як прадпрымальныя ідэі прыватнага бізнесу прыносяць агульную карысць - Андрэй Ястрабаў.

Уладзімір Магільны аб ветраках ведае амаль усё. Два гады таму бізнесмен вырашыў заняцца ветраэнергетыкай. Тэхнічная адукацыя дапамагла разабрацца ў тонкасцях ператварэння сілы ветру ў электрычнасць. Аказалася не складана.

Уладзімір Магільны, прадпрымальнік: "Як правіла, старт дзесьці пры 3 метрах выпрацоўка пачынаецца. Намінал ад 12 да 15 метраў дасягаецца. Хоць, напрыклад, можа вытрымліваць вятры да 50 метраў за секунду".

Нават не на поўнай магутнасці такі ветрагенератар за гадзіну вырабляе да 750 кілават. Хопіць, напрыклад, каб забяспечыць кватэру радавога беларуса электрычнасцю на паўгода. Сёння толькі ў Магілёўскай вобласці - 24 ветракі. Іх карысць і выгада відавочная. Таму і ахвотнікаў шукаць вятры ў полі - усё больш.

Сяргей Сергіевіч, прадпрымальнік: "Вецер - гэта нашы грошы, гэта наш заробак, гэта наша акупнасць, гэта наша перспектыва. Вось таму нам і падабаецца".

Віталь Макаранка, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела РУП "Магілёўэнерга": "Калі разгледзець тэндэнцыю развіцця, то 12 мегават уведзена за 10 месяцаў бягучага года. Мы чакаем, што да канца года будзе ўведзена яшчэ каля 15-18 мегават".

Сёлета на вытворчасці электрычнасці бізнесмены вобласці зарабілі 134 мільярды рублёў. Але ісці на такую падтрымку ў Магілёўэнерга гатовы, бо гаворка ідзе пра энергетычную бяспеку. Усёй выпрацаванай ветрагенератарамі энергіі хопіць, каб забяспечыць, напрыклад, Слаўгарадскі раён электрычнасцю на цэлы год.

Каб прастымуляваць развіццё такога бізнесу, у Беларусі пайшлі на беспрэцэдэнтныя меры падтрымкі - дзяржава купляе электрычнасць у прадпрымальнікаў па значна большай цане.

З прыходам прадпрымальнікаў у энергетыку рэгіён атрымаў і дадатковыя інвестыцыі.

Яўген Якімаў, начальнік упраўлення інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама: "Большасць праектаў заключалася ў канцы 2014 года, многія знаходзяцца зараз у стадыі перадынвестыцыйнай. Таму сума асвоеных інвестыцый ужо складае каля 160 мільярдаў беларускіх рублёў".

Парк ветракоў у Магілёўскай вобласці - самы вялікі ў Беларусі. Амаль палова ўсіх энергаўстановак такога тыпу ў краіне ганяе вецер менавіта тут. І не таму, што ён у гэтых месцах дзьме з большай сілай. У рэгіёне актыўна падтрымліваюць ідэі прадпрымальнікаў і інавацыі, у тым ліку ў сферы альтэрнатыўнай энергетыкі. Нездарма вобласць прызнана самай паспяховай для вядзення бізнесу ў краіне па выніках 2015 года.