Дзве вобласці перасягнулі бар'ер у мільён тон збожжа

6 августа 2015

Паводле аператыўных звестак на гэтую гадзіну, на сёння ўбрана больш за палову плошчаў. Намалочана 4 мільёны 437 тысяч тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па рэспубліцы - 36,4 цэнтнера з гектара. З дня на дзень круглая лічба можа атрымацца ў Гомельскага і Гродзенскага рэгіёнаў - зараз пакуль 759 і 708 тысяч тон адпаведна. Крыху менш у Магілёўскай вобласці. Паўночны рэгіён рухаецца нядрэннымі тэмпамі. За суткі больш як 100 тысяч тон і выніковая лічба 322 тоны.