У Беларусі ў самым разгары ўборка хлеба

27 июля 2018
Аграрыі наблізіліся да паўтарамільённага рубяжу. Па краіне намалочана 1 мільён 430 тысяч тон збожжа - з амаль чвэрці плошчаў. Цяперашняя ўборачная ідзе з апераджэннем - летась у гэты час агульны намалот склаў 300 тысяч тон. Зараз у лідарах - Брэсцкая вобласць. У паўднёвым рэгіёне сабрана ўжо больш за паўмільёна тон хлеба, далей ідуць Гродзенская і Мінская вобласці. Выехалі ў палі і аграрыі Віцебскага і Магілёўскага рэгіёнаў. Разам са жнівом у гаспадарках краіны працягваецца і другі ўкос травы. Аграрыі пачалі таксама ўбіраць лён.