У Беларусі спросцяць умовы для транспартнага бізнесу

7 марта 2017

Як заявіў кіраўнік Мінтранса, плануецца аптымізаваць, або нават адмяніць, 250 нарматыўных актаў. Зараз праверкі будуць праводзіць толькі ў выпадку ўзнікнення пытанняў па бяспецы пасажыраў. Таксама неўзабаве плануецца істотнае развіццё інфраструктуры мінскага аэравакзала. Сёлета будзе зроблены ўпор на вынас авіярамонтнага завода з тэрыторыі "Мінск-1" у раён Нацыянальнага аэрапорта.

Акрамя таго, сёлета пачнуць будаваць ужо другі ўчастак 6-ай дарогі Мінск - Гродна. Мінтранс разглядае магчымасць скараціць час рэканструкцыі на год.