У Беларусі стартавала маштабная кампанія па маніторынгу арганізацый АПК

5 апреля 2018

У складзе рабочай групы прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю, Генпракуратуры, МУС і Следчага камітэта. І сёння яны пачалі маніторынг сельгаспрадпрыемстваў краіны. Асноўны акцэнт на праблемных пытаннях, акрэсленых на семінары-нарадзе аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны.

І сёння генпракурор выканаў прыемную місію. Ён уручыў ад імя Беларускай федэрацыі лыжных гонак Круглянскай школе № 2 спартыўны інвентар, у тым ліку лыжы высокага класа, лыжныя чаравікі, мацаванні і гоначныя камбінезоны.