У Беларусі створаны экспертны савет па пытаннях цэн і тарыфаў

14 мая 2019
Пагадненне падпісана сёння ў Мінску паміж Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Федэрацыяй прафсаюзаў, Нацбанкам і Белстатам.  Гэта будзе пляцоўка для аналізу цэнавай сітуацыі праз базавы ўзровень інфляцыі,  кошт тавара на супастаўных рынках і даходы людзей. 

Першае пасяджэнне экспертнага савета  адбудзецца ў канцы мая. Калі будуць бачныя перакосы па кошце асобных тавараў, магчыма і ўвядзенне на іх часовага цэнавага рэгулявання.