У Беларусі расце эфектыўнасць перапрацоўкі цвёрдых камунальных адыходаў

26 марта 2019

Ужо ў наступным годзе наша краіна зможа атрымліваць на 5 % больш другасных рэсурсаў. Плануецца, што ўжо да 2035 эфектыўнасць перапрацоўкі вырасце на 50 %.

Марыя Сума, эколаг: "З тых адыходаў, якія выкідваюць у Беларусі, з камунальных адыходаў перапрацоўваецца 18 працэнтаў, было ў 2018 годзе. І паводле ацэнак, мы можам гэты паказчык павялічыць намнога. Да 20 - 25 працэнтаў".

Эфектыўная праца смеццеперапрацоўчых прадпрыемстваў - стратэгічная задача для краіны. Бо гэта эканомія рэсурсаў і чыстае навакольнае асяроддзе.