У Беларусі пятая частка плошчаў ужо ўбраная

4 августа 2017

1 550 000 тон. Столькі на сёння важыць каравай-2017. Пятая частка плошчаў ужо ўбраная. У лідарах па-ранейшаму паўднёвыя рэгіёны. Брэсцкаму атрымалася перавысіць планку ў паўмільёна тон, у Гомельскай вобласці - 404 000. Амаль нараўне ідуць Мінскі і Гродзенскі рэгіёны. Дарэчы, у апошнім самая высокая ўраджайнасць у краіне - 43,9 цэнтнера з гектара.