У Беларусі пяройдуць на міжнародную сістэму фінансавай справаздачнасці

17 июня 2014

Гэта дапаможа прыцягнуць больш замежных інвестараў і палепшыць эфектыўнасць і якасць кіравання кампаніяй. Пытанні ўкаранення МСФС абмеркавалі ўчора на канферэнцыі ў Мінску. Закон аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці, які ўвайшоў у сілу ў пачатку гэтага года, прадугледжвае фарміраванне нацыянальных стандартаў на базе міжнародных. Міжнародную сістэму фінансавай справаздачнасці ўжываюць у краінах Еўрасаюза, у Кітаі, Індыі, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі.


Даніл Пракаповіч, старшыня камітэта па МСФС Інстытута прафесійных бухгалтараў і аўдытараў Расіі:


І Расія і Беларусь павінны быць у гэтым трэндзе, каб заставацца канкурэнтаздольнымі, і таксама пераходзіць на МСФС, каб фарміраваць правільную і зразумелую інфраструктуру для бізнесу і для міжнароднага капіталу.


Акрамя гэтага, законам аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці прадугледжваецца атэстацыя на права атрымаць сертыфікат прафесійнага бухгалтара. З 2017 года яна стане абавязковай для бухгалтараў грамадска значных арганізацый. Гэта банкі, страхавыя кампаніі, адкрытыя акцыянерныя таварыствы, якія выступаюць заснавальнікамі ўнітарных прадпрыемстваў, і асноўныя гаставарыствы ў дачыненні да даччыных.